19:49 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
© Sputnik

Напярэдадні чарговага святкавання 7 лістапада ў гасцях на радыё Sputnik Беларусь - вядомы беларускі палітык, другі сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў.

У нядзелю 4 лістапада ў час рабочай паездкі па Віцебскай вобласці прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка загаварыў аб тым, якім мае быць святкаванне "чырвонага дня календара", з жыхарамі гарадскога пасёлка Балбасава ў Аршанскім раёне. У прыватнасці, беларускі лідар адзначыў, што Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі мае для Беларусі гістарычнае значэнне, аднак дату 7 лістапада неабходна напоўніць новым сэнсам.

Акрамя таго, як нагадаў кіраўнік дзяржавы, яшчэ з савецкіх часоў да гэтага свята было прынята адкрываць новыя значныя аб'екты, і гэтая традыцыя ў сучаснай Беларусі захоўваецца. У гэтым годзе да 7 лістапада плануецца адкрыць абноўлены мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне.

Спецыяльны госць радыё Sputnik Беларусь, вядомы беларускі палітык, другі сакратар ЦК КПБ Георгій Атаманаў разам з вядучай Наталляй Маеўскай разважае пра значэнне святкавання 7 лістапада для беларускай гісторыі і сучаснага грамадства, успрыманне свята маладым пакаленнем, планы Камуністычнай партыі на цяперашні "чырвоны дзень календара" і неабходнасць "новага сэнсу" свята, пра якое казаў кіраўнік дзяржавы.

Поўную версію размовы з другім сакратаром ЦК КПБ Георгіем Атаманавым ў студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.

Тэги:
7 лістапада
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы