16:45 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
© Sputnik / Виктор Толочко

У лістападзе спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння першага кіраўніка спачатку Народнага камісарыята, а затым Міністэрства замежных спраў Беларусі Кузьмы Кісялёва. Глядзіце кадры з мерапрыемства з нагоды памятнай даты.

Урачыстае мерапрыемства з нагоды 115-годдзя з дня нараджэння першага міністра замежных спраў БССР Кузьмы Кісялёва адбылося ў панядзелак у МЗС Беларусі.

Кісялёў, медык па адукацыі, займаў пасады народнага камісара аховы здароўя БССР, а затым у 1938-1940 гадах - старшыні Савета народных камісараў рэспублікі. У 1944-м узначаліў створаны камісарыят замежных спраў БССР і, як прадстаўнік адной з найбольш пацярпелых у гады вайны савецкіх рэспублік, падпісваў статут ААН.

Дакумент падпісвалі тры прадстаўнікі СССР - пасол Савецкага Саюза ў ЗША Андрэй Грамыка, а таксама ўпаўнаважаныя ад дзвюх найбольш пацярпелых у Другую сусветную вайну рэспублік - Беларусі і Украіны.

"Шматвектарнасць беларускай палітыкі была закладзена яшчэ ў 50-я, у першай палове 60-х гадоў. А першыя парасткі адносяцца да канца 40-х", - заявіў на сустрэчы ў МЗС сын дыпламата Васіль Кузьміч Кісялёў.

Ён падзякаваў кіраўніцтву МЗС за ўвагу да фігуры бацькі, які прапрацаваў на пасадзе знешнепалітычнага ведамства БССР да 1966 года.

Тэги:
Кузьма Кісялёў, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы