15:44 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18

Беларуская зборная напярэдадні абыграла каманду Люксембурга ў выязным матчы Лігі нацый. Глядзіце на відэа эмоцыі беларускіх футбалістаў і трэнераў у распранальні.

Матч з удзелам нацыянальнай беларускай зборнай прайшоў на стадыёне "Жозі Бартэль" і завяршыўся з лікам 2:0 на карысць "белакрылых". Абодва мячы ў вароты гаспадароў забіў Станіслаў Драгун. Падрабязнасці матчу чытайце ў тэкставай анлайн-трансляцыі Sputnik.

Эмоцыі спартсменаў зашкальваюць - футбалісты віншавалі адзін аднаго і дзяліліся ўражаннямі. Не абыйшлося і без лаянак, вымаўленых на радасцях, аднак гэтыя словы прэс-служба АБФФ прадбачліва "запікала".

Матч з Люксембургам стаў 12-м у гісторыі супрацьстаяння двух зборных. І ўпершыню за ўвесь час на выездзе беларусы абыгралі гэтую каманду.

Яшчэ адзін радок статыстыкі - у гульнях Лігі нацый зборная Беларусі не прапусціла мячы ў пяці матчах запар.

Наступная гульня з удзелам "белакрылых" пройдзе 18 лістапада - беларусы ў гасцях згуляюць з Сан-Марына.

Тэги:
Футбол, Зборная Беларусі па футболе, Ліга нацый

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы