14:46 25 красавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.26

На гэтым тыдні барысаўчане правядуць чарговы матч групавога раўнда Лігі Еўропы УЕФА. Клуб арыгінальна запрасіў заўзятараў на "Барысаў-Арэну".

У чацвер, 29 лістапада, барысаўскі БАТЭ правядзе дома матч пятага тура групавога раўнду Лігі Еўропы супраць венгерскага "Відзі". Гульня адбудзецца ў 20:55.

"Камандзе патрэбна ваша падтрымка. Едзем у плэй-оф Лігі Еўропы разам", - сказаў маскот БАТЭ Маланка, садзячыся за руль трактара.

Нагадаем, калі БАТЭ прымаў у гасцях лонданскі "Чэлсі" (0:1), Маланка ўзлез на танк.

"Жоўта-сінія" ў групе L займаюць апошняе месца (3 ачкі). Лідзіруе ў квартэце "Чэлсі" (12), другое месца ў "Відзі" (6), трэцяе - у грэцкага ПАОК (3).

Тэги:
Футбол, ФК "БАТЭ"

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы