Відэа

Выйшаў цізер доўгачаканай фінальнай часткі "Гульні тронаў"

Падпісацца
Выхад фінальнага сезону "Гульні тронаў" запланаваны на красавік 2019 года, а пакуль прыхільнікі могуць атрымліваць асалоду ад яе трэйлера. Што чакае герояў у апошняй частцы серыяла, глядзіце на відэа.

Тэлеканал HBO выклаў у сетку цізер заключнага - восьмага сезона "Гульні тронаў", які здымаюць ужо больш за паўтары гады. Характэрна, што ў трэйлеры не задзейнічаны ні адзін герой фільма. На відэа бачна, як рухаюцца адзін да аднаго лёд і полымя, каб сустрэцца ў бітве. Гэта прамая адсылка да назвы серыі кніг Джорджа Марціна "Песьня лёду і полымя", па якой зняты серыял.

Акрамя таго, стваральнікі серыяла паказалі ў цізеры фігуры жывёл - дракона, льва і ваўка, якія з'яўляюцца ўвасабленнем галоўных сямейных кланаў. Гэта алегарычнае ўвасабленне барацьбы Таргарыенаў, Ланістараў і Старкаў.

Вядома, што фінальная частка будзе ўключаць шэсць серый працягласцю па 90 хвілін. Яна заснавана на чарнавіках Марціна, якія той напісаў для апошняй кнігі. Прадзюсары таксама распавядалі, што падзеі заключнай частцы "Гульні тронаў" будуць працягам апошняй серыі сёмага сезона. Першая серыя восьмага сезона з'явіцца ў сеціве ў красавіку 2019 года.

Стужка навiн
0