Відэа

Відэафакт: беларусы адсвяткавалі дзень нараджэння Максіма Багдановіча

Падпісацца
Глядзіце на відэа, як беларусы чыталі сёння любімыя вершы класіка і неслі чырвоныя ружы да яго помніка.

Прыхільнікі творчасці Максіма Багдановіча сабраліся напярэдадні ў аднайменным музеі, каб ушанаваць памяць беларускага класіка.

Лёс Багдановіча: адгадайце, праўда ці не - Sputnik Беларусь
Лёс Багдановіча: адгадайце, праўда ці не

Максім Багдановіч быў паэтам, які паспрабаваў упісаць беларускую літаратуру ў еўрапейскі кантэкст. Ён пісаў санеты - складаныя формы, якія раней на беларускай мове не гучалі. А пра сябе казаў - добра быць коласам, але вялікае шчасце быць васільком. Гэтыя словы можна лічыць алегорыяй да жыцця ці ледзь не кожнага паэта.

Нарадзіўся беларускі пясняр у Расіі, а памёр у Ялце ў 25 гадоў. Туды ён адправіўся паправіць здароўе, захварэўшы на сухоты. Да помніка класіку беларускай літаратуры неслі чырвоныя ружы, а ў ягоным музеі чыталі вершы.

З відэа са святкавання 127-годдзя паэта добра зразумела, чаму гэтая сустрэча называецца "Багдановіч. Жыццё". Бо вершы класіка гучаць праз больш, чым сто гадоў пасля яго смерці.

Стужка навiн
0