06:09 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
© Sputnik

У наступны панядзелак, 17 снежня, у Беларусі ўпершыню ўручаць Нацыянальную прэмію ў галіне кіно, прадстаўнік дырэкцыі конкурсу Алена Заяц распавяла радыё Sputnik Беларусь аб некаторых падрабязнасцях маючай адбыцца цырымоніі.

Арганізацыяй і падрыхтоўкай мерапрыемства займаецца Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Узнагароды ў 20 намінацыях атрымаюць вытворцы поўнаметражных і кароткаметражных стужак, гульнявых, негульнявых, анімацыйных фільмаў і тэлесерыялаў, акрамя таго, узнагароды ўручаць лепшым рэжысёрам, сцэнарыстам, лепшым выканаўцам галоўных і другарадных роляў, кампазітарам, аператарам, мантажорам, прадстаўнікам іншых кінематаграфічных прафесій. Па ўмовах конкурсу, усе яны павінны быць рэзідэнтамі Беларусі.

"Да першага туру было дапушчана 36 фільмаў, на самай справе, гэта добры паказчык, узнагароды будуць прысуджаны ў 18 намінацыях, плюс 19-я і 20-я намінацыі - "За ўклад у айчынны і замежны кінематограф", - распавядае Алена Заяц.

У беларускім "Оскары" будуць нацыянальныя рысы. Як паведаміла суразмоўца радыё Sputnik Беларусь, статуэтка, якую будуць уручаць пераможцам, нагадвае кінастужку, якая ператвараецца ў "Папараць-кветку". Аўтар статуэткі - вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі. Пераможцы атрымаюць і грашовыя прэміі.

Па словах суразмоўніцы, неабходнасць у Нацыянальнай кінапрэміі наспела даўно. Беларусам ёсць чым ганарыцца, і ў айчынных кінамайстроў павінна быць прызнанне, перш за ўсё, у сябе на радзіме. Цырымонія пройдзе ў наступны панядзелак у сталічным Доме кіно ў межах святкавання Дня беларускага кіно. Спіс намінантаў размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.

Поўную версію размовы з прадстаўніком дырэкцыі конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі - 2018" Аленай Заяц на радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.

Тэги:
кіно

Яшчэ відэа

  • Не толькі Кароль Леў: блогер рэкамендуе фільмы на выхадныя
    Последнее обновление: 16:23 20.07.2019
    16:23 20.07.2019

    Не толькі "Кароль Леў": блогер рэкамендуе фільмы на выхадныя

    Чаму новую версію легендарнага мультфільма "Кароль Леў" варта ўбачыць у кіно, чым добры летні хорар "Сонцастаянне", навошта глядзець крымінальны трылер "Аднойчы ў Стакгольме" і на які фільм можна запрасіць дзяўчыну.

    4
  • Альшэўскі: паступленне ў ліцэі і каледжы - на што звярнуць увагу
    Последнее обновление: 08:58 20.07.2019
    08:58 20.07.2019

    Альшэўскі: паступленне ў ліцэі і каледжы - на што звярнуць увагу

    Напярэдадні старту падачы дакументаў у ліцэі і каледжы госць радыё Sputnik Беларусь, кіраўнік праекта "Народны падручнік" Сяргей Альшэўскі распавядае аб асабістым вопыце выкладання ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах і дае шэраг рэкамендацый будучым абітурыентам.

    6
  • Пісьменнікі Жвалеўскі і Пастэрнак аб новай кнізе, спектаклі і стагоддзi на дваіх
    Последнее обновление: 17:24 19.07.2019
    17:24 19.07.2019

    Пісьменнікі Жвалеўскі і Пастэрнак аб новай кнізе, спектаклі і "стагоддзi на дваіх"

    Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак распавялі Sputnik, як можа быць створаны спектакль паводле аповесці "Праўдзівая гісторыя Дзеда Мароза", чаму падарункавыя выданні каштуюць нармальныя грошы, калі чытачы ўбачаць новую кнігу і як аўтары будуць адзначаць "стогадовы юбілей на дваіх".

    8
  • Сорамна: Лівянт аб падачы дакументаў на бюджэт і чэргах у прыёмных камісіях
    Последнее обновление: 17:55 18.07.2019
    17:55 18.07.2019

    "Сорамна": Лівянт аб падачы дакументаў на бюджэт і чэргах у прыёмных камісіях

    Як напярэдадні завяршылася падача дакументаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ, ад чаго залежаць прахадныя балы і якім чынам далей будзе адбывацца залічэнне абітурыентаў - у гутарцы з педагогам, рэпетытарам, сузаснавальнікам адукацыйнага цэнтра Яўгенам Лівянтам.

    12

Галоўныя тэмы