13:22 22 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Заяц аб першай Нацыянальнай кінапрэміі: мы хочам папулярызаваць наша кіно

Заяц аб першай Нацыянальнай кінапрэміі: мы хочам папулярызаваць наша кіно

© Sputnik
Відэа
Атрымаць кароткую спасылку
Лепшыя беларускія фільмы (29)
9 0 0

У панядзелак 17 снежня ў рамках святкавання Дня беларускага кіно ўпершыню пройдзе цырымонія ўручэння Нацыянальнай кінапрэміі лепшым у вобласці айчыннага кінамастацтва.

Уручэнне першай Нацыянальнай кінапрэміі пройдзе ў закрытым фармаце. Узнагароды - статуэтка "Папараць-кветкі" і грашовыя прэміі - будуць уручаны ў 20-ці намінацыях. Будуць вызначаны лепшыя сярод вытворцаў гульнявых, негульнявых, анімацыйных фільмаў і тэлесерыялаў, поўнаметражных і кароткаметражных кінастужак.

"Гэта свята для тых, хто стварае наша кіно, хто развівае наша кіно, хто нясе нешта светлае праз мастацтва нашым людзям. Такія ініцыятывы, конкурсы такога ўзроўню - гэта выдатная матывацыя для маладых рэжысёраў, акцёраў, сцэнографаў. Адна справа - атрымаць прызнанне недзе за мяжой, і зусім іншая - тут, у сваёй краіне і сваімі роднымі людзьмі, мне здаецца, гэта самае каштоўнае", - кажа суразмоўца радыё Sputnik Беларусь, прадстаўнік дырэкцыі рэспубліканскага конкурсу Нацыянальнай кінапрэміі 2018 Алена Заяц.

Беларускую кінапрэмію заснавалі для лепшых рэжысёраў, сцэнарыстаў, выканаўцаў галоўных і другарадных роляў, кампазітараў, аператараў, мантажораў, і работнікаў іншых кінематаграфічных прафесій. Імёны ўладальнікаў першай у краіне Нацыянальнай кінапрэміі стануць вядомыя ўвечары 17 снежня.

Падрабязнасці размовы з прадстаўніком дырэкцыі рэспубліканскага конкурсу Аленай Заяц глядзіце на відэа.

Тэмы:
Лепшыя беларускія фільмы (29)
Тэги:
Беларусь, Кіно

Галоўныя тэмы