Радыё

Вяцкая аб званні заслужанага журналіста РБ: усё жыццё - у прафесіі

Падпісацца
Спецыяльная госця радыё Sputnik Беларусь - дырэктар радыёстанцыі "Мінская хваля", заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь, аўтар кнігі "Радасці і гадасці дарослага жыцця" Тамара Вяцкая.

У аўторак, 18 снежня, падчас урачыстага сходу, прысвечанага 60-годдзю Беларускага саюза журналістаў, госця радыё Sputnik Беларусь была ганараваная званнем заслужанага журналіста краіны, і ёй было ўручана адпаведнае пасведчанне.

"Ніколі не думала, што для мяне гэта так важна. А аказваецца, важна, таму што ўсё жыццё ідзе ў гэтай прафесіі... І гэта заўсёды прыемна, калі цябе адзначаюць за тваю працу, а не за нейкія сумнеўныя заслугі", - кажа Вяцкая.

Яшчэ адной важнай падзеяй у жыцці госці эфіру стала выданне кнігі "Радасці і гадасці дарослага жыцця", якую сама Тамара Вяцкая вельмі хацела паспець выпусціць у свет да Новага года.

Вокладку да выдання прыдумала мастачка Наталля Тараскіна, якая, па словах суразмоўніцы Sputnik, "малюе тое, што ў кожнага з нас у душы".

"Не ведаю, як хто, а я сабе стаўлю на год наперад задачы. І выданне кніжкі пераходзіла з году ў год апошнія тры гады, і тут мне ўжо стала проста сорамна, я сабралася з грашыма, выдала кніжку. У ёй сто старонак, нягледзячы на тое, што яна здаецца тоненькай. Назва кніжкі - "Радасці і гадасці дарослага жыцця", а падназва - "Як я вучуся жыць у ладзе з сабой і светам", прычым менавіта "вучуся", таму што гэта на самай справе вельмі важна" , - распавядае Вяцкая.

Поўную версію размовы з Тамарай Вяцкай ў студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце ў відэатрансляцыі.

Стужка навiн
0