21:17 19 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
© RUPTLY.

Жыхар Кітая Сун Чао зрабіў незвычайны веласіпед у форме цмока з палачак для марожанага. Глядзіце на відэа, як выглядае "велапачвара".

На ўвасабленне арыгінальнай ідэі канструктару спатрэбілася 22 тысячы палачак і 10 месяцаў карпатлівай працы. На выхадзе - двухколавы "цмок", прычым практычна цалкам з дрэва.

Недраўляных дэталяў вельмі мала. Самая прыкметная - гума на колах - для больш-менш камфортнага перамяшчэння. І нават ланцуг - з дрэва.

Акрамя таго "велацмок" вывяргае агонь, як сапраўдная пачвара. Полымя ён жа здольны і патушыць.

Але і гэта не ўсё - веласіпед упрыгожаны святлодыёдамі і на ім усталяваная сірэна.

Сам аўтар распавёў, што працуе электразваршчыкам і займаўся "велацмокам" ў вольны ад працы час.

Тэги:
Веласіпед, Кітай

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы