Відэа

Ад Ракава да Таліна: батлейкі з пяці краін прыехалі на фестываль у Мінск

Падпісацца
У праграме - беларускія народныя казкі і творы Чарльза Дзікенса на ўкраінскай мове.

Фестываль лялечных і батлеечныя тэатраў "Нябёсы" традыцыйна праводзіцца ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў дні калядных святаў. У гэтым годзе ў спісе ўдзельнікаў - 15 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і Літвы. У праграме - традыцыйныя беларускія казкі, спектаклі з гульнявой праграмай і нават сентыментальная гісторыя па матывах твораў Чарльза Дзікенса на ўкраінскай мове.

Заяўкі на ўдзел падавалі і замежныя прэтэндэнты - з Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі і Ізраіля, але арганізатары адабралі для ўдзелу самых лепшых.

Дэвіз фестывалю "З лялькай да Бога", а самыя галоўныя яго гледачы - дзеці і іх бацькі. Юныя госці змогуць не толькі паглядзець казачныя прадстаўленні, але і прымерыць на сябе ролі лялечнікаў, мастакоў і рамеснікаў на спецыяльных майстар-класах.

Акрамя гасцей фестывалю, пастаноўкі ўбачаць члены журы - беларускія артысты, дызайнеры і крытыкі. Яны абяруць пераможцаў у некалькіх намінацыях. Лепшы спектакль, лепшы дэбют і лепшага акцёра назавуць на цырымоніі закрыцця 13 студзеня.

Стужка навiн
0