Сёння, 15 студзеня, экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка пацярпела паражэнне ў першым раўндзе Australian Open ад немкі Лауры Зігемунд з лікам 7:6 (7:5), 4:6, 2:6.
Упершыню за 13 гадоў двухразовая пераможца турніру не змагла прабіцца ў другі круг спаборніцтваў.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі тэнісістка не змагла стрымаць слёз пасля пытання журналіста аб тым, дзе Азаранка бярэ сілы, каб спраўляцца са сваімі праблемамі. Нагадаем, акрамя серыі паражэнняў ў спартсменкі зноў праблемы ў сям'і: бацька яе дзіцяці зноў вырашыў змагацца за апеку над сынам. Адказваючы, Азаранка расплакалася.
"Я вельмі шмат перанесла ў сваім жыцці і часам задаюся пытаннем, навошта я ўсё гэта раблю. Але мне здаецца, што ў выніку я стану мацней. Мне хочацца ў гэта верыць, і я буду працаваць. Часам мне проста трэба час, цярпенне і трохі падтрымкі. Цяпер барацьба ідзе цяжэй", - сказала Азаранка.
Па словах тэнісісткі, яна не лічыць, што пацярпела сёння няўдачу. Разам з тым, звярнула ўвагу Азаранка, ёй цяжка. Спартсменка запэўніла, што будзе працягваць барацьбу - гэта адзіны спосаб выйсці з сітуацыі, якая склалася. "Няўдачай было б здацца", - склала яна.