Відэа

Блакадніца: з дзвюх бульбін мама зварыла суп - і было свята

Падпісацца
Людміла Васільеўна сустрэла блакаду Ленінграда, калі ёй было дзевяць гадоў, але ўспаміны захоўвае да гэтага часу. Успамін пра блакаду глядзіце на відэа Sputnik.
Кальцо блакады нямецка-фашысцкімі войскамі вакол Ленінграда самкнулася 8 верасня 1941 года. Паводле задумы фюрэра, пасля захопу Ленінграда гэты горад, роўна як і Масква, павінен быў перастаць існаваць.
Жыхары блакаднага Ленінграда на разборы завалаў - Sputnik Беларусь
Блакада ў Ленінградзе: выжыць любой цаной
"Бацька сказаў маці - усё дзялі пароўну. Яна спрабавала пераканаць яго, што, як мужчыну, бацьку трэба больш ежы, але ён загадаў выконваць даручэнне. Сказаў: калі выжыву, добра, але галоўнае - выратаваць дачку. І мяне выратавалі, блакаду я перажыла", - распавяла Людміла Васільеўна карэспандэнту Sputnik.
Праз гады яна ўспамінае, як аднойчы суседзі перадалі сям'і дзве невялікія, памерам з арэх, бульбіны. Тады бацькі тонкім нажом ачысцілі агародніну і зварылі з іх суп, гэта быў адзін з самых святочных дзён.
Блакадніцай Людміла Васільеўна працавала настаўнікам фізікі, але з-за дрэннага здароўя вымушана была атрымаць іншую спецыяльнасць - юрыдычную, хоць вельмі любіла сваю працу.
Стужка навiн
0