02:46 14 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
© Sputnik Елена Васильева / Максим Богданович

Кніжная выстава, майстар-класы і замежныя госці. Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшло адкрыццё XXVI Міжнароднай мінскай кніжнай выставы-кірмашу.

Кіраўнік выдавецтва "Время" Барыс Пастэрнак на мінскай кніжнай выставе не ўпершыню. Сам ён нарадзіўся ў Беларусі, і сярод яго аўтараў таксама шмат беларусаў. На пытанне аб тым, як зразумець, ці добра будзе прадавацца кніга, адказвае проста - дваццацігадовы вопыт.

Сярод гасцей выставы і расійскі мастацтвазнаўца, тэлевядучы, культуролаг Міхаіл Швыдкой, і выдавец, медыяменеджар Уладзімір Грыгор'еў. Апошні прызнаў, што прыемна здзіўлены колькасцю пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў саюзе - амаль сямсот чалавек. А гэта значыць, што літаратурны працэс у краіне развіваецца.

У гэтым годзе кніжная выстава, якая праходзіць ужо ў 26-ы раз, упершыню выйдзе за межы выставачнага павільёна "БелЭкспа". Мерапрыемствы ў яе рамках будуць праходзіць і ў бібліятэках, і ў кнігарнях. Тэма выставы - малая радзіма і Еўрапейскія гульні, у якіх тут свой стэнд. Можна сустрэць тут і майстар-класы па пляценні з саломкі і гасцей у нацыянальных касцюмах.

Тэги:
Выстава, Кнігі, Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы