00:03 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
© Sputnik Юлия Балакирева

Беларускі палітык і пісьменнік, ветэран вайны ў Афганістане прызнаецца, што шмат з таго, што было 30 гадоў таму, стаіць у памяці - быццам было ўчора.

З вайной беларускі палітык і пісьменнік Мікалай Чаргінец сустрэўся двойчы. Ён нарадзіўся напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны - у 1937 годзе. Яго дзяцінства прайшло ў акупаваным Мінску.

Потым давялося служыць у Афганістане. За тры гады службы - з 1984 па 1987 - давялося пабачыць ўсякае.

"Любая вайна - гэта несправядлівасьць. Нікуды ты ад гэтага не падзенешся. Яна забівае людзей. Вядома, гэта пакінула пэўны адбітак пра тых, хто загінуў, асабліва на тваіх вачах", - прызнаўся Sputnik суразмоўца.

У Кабул пісьменнік узяў з сабой жонку і дачку. Што дзіўна, дзяўчынка нават там змагла вучыцца на адны пяцёркі. Больш за тое, яна стала адзінай вучаніцай, якая атрымала залаты знак ЦК УЛКСМ за вучобу.

У вольны час дачка Чаргінца пякла піражкі для салдат, якія знаходзіліся ў шпіталі, дапамагала ім пісаць лісты родным.... З моманту вываду савецкіх войскаў з Афганістана прайшло 30 гадоў. Але многае памятаецца - быццам учора было.

"Дагэтуль ў мяне перад вачыма сітуацыя: патрапіў я ў акружэнне са сваім штабам у адной вялікай цяжкай аперацыі. Выклікалі верталёты, яны пад агнём прызямляліся. Вывезлі мы параненых, а самі пачалі сыходзіць па вузкай такой дарозе пыльнай. Кулі па нас лупяць - залеглі.І ў гэты момант да нас нясецца БМП савецкая на дапамогу. Неспрактыкаваны, напэўна, кіроўца чамусьці спыніўся ў метрах 15 - яму трэба было ўшчыльную пад'ехаць. Адтуль выскачыў салдацік і бягом да мяне. Бяжыць, пад казырок: "Таварыш палкоўнік". "Кладзіся, кладзіся" - на яго. Ён кладзецца, але я гляджу ў яго ўжо куля ўу ілбе. Блакітныя яго вочы запомніліся на ўсё жыццё. Шкада ж пацана, гадоў 19", - распавёў суразмоўца агенцтва.

Падзеям у Афганістане Мікалай Чаргінец прысвяціў сваю кнігу "Сыны". У ёй распавядаецца аб баявых буднях зусім маладых салдат. За 20 з лішнім гадоў кніга перавыдавалася не менш за 20 разоў у розных краінах.

Тэги:
Мікалай Чаргінец, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы