02:43 20 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.08
© Sputnik

У студыі радыё Sputnik Беларусь госці з расійскага горада Нягань - першыя трэнеры легенды беларускага біятлону Дар'і Домрачавай Альберт Мусін і Андрэй Дарашэнка.

У панядзелак, 18 лютага, у "Раўбічах" пройдзе грандыёзны фестываль "Гонка легенд" з удзелам зорак сусветнага біятлона. Пасля афіцыйнай цырымоніі адкрыцця, якая пачнецца ў 17:00, адбудуцца жаночы і мужчынскі мас-старты, а таксама змяшаная эстафета. Па завяршэнні спаборніцтваў адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў, а таксама пройдуць урачыстыя провады Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна з вялікага спорту.

За некалькі гадзін да старту "Гонкі легенд" у гасцях на радыё Sputnik Беларусь пабывалі першыя трэнеры Дар'і Домрачавай - расіяне Альберт Мусін і Андрэй Дарашэнка, яны падзяліліся ўспамінамі пра тое, як будучая легенда біятлона прыйшла ў вялікі спорт.

"Шэсць гадоў ёй было, яна яшчэ зусім маленькая была, гэта быў 1992 год. У двукоссі "ўсяму віной" Ларыса Аляксееўна - мама Дашы. Яна ў "архітэктуры" працавала. Наш дырэктар Іваноў прапанаваў ім прыходзіць катацца на лыжах. І яна не ведала , куды аддаць сына, і адправіла да нас Мікіту. А Мікіта пайшоў і ўзяў з сабой Дашу, яна за ім пайшла, і ўсё",-  распавядае Дарашэнка.

"Несумненна, яна магла б яшчэ вельмі-вельмі шмат медалёў заваяваць. Я размаўляў з ёй, у яе яшчэ вельмі шмат сіл, патэнцыялу, і ўсяго астатняга. Калі я з ёй кантактаваў, у першую чаргу, яна хоча аддаць гэтыя гады выхаванню сваёй дачкі Ксюшы, гэта на першым месцы, а потым ужо ўсё астатняе", - адзначае Мусін.

"Наша думка - яна б яшчэ на наступнай алімпіядзе медалі для Беларусі прынесла б свабодна... Спартсмен ж фарміруецца не толькі фізічнымі дадзенымі, але і разумовымі - уменнем аналізаваць. Напрыклад, у свеце такой біятланісткі няма, якая была б такой камунікабельнай, як яна. Гэта і веданне некалькіх моў - карэспандэнты да яе ж за перакладам звярталіся... Талентаў у яе дастаткова", - дадае Дарашэнка.

Як ужо пісаў Sputnik, цяперашняя "Гонка легенд" - ужо трэцяя па ліку. Упершыню легендарныя біятланісты, якія ўжо завяршылі спартыўную кар'еру, сабраліся паўдзельнічаць у "Гонцы легенд" у Беларусі ў верасні 2015 года па асабістым запрашэнні Домрачавай.

Поўную версію размовы з першымі трэнерамі Дар'і Домрачавай глядзіце ў відэатрансляцыі.

Тэги:
Біятлон, Дар'я Домрачава, "Гонка легенд"

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы