04:44 20 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
© Sputnik

Аб незвычайным зліцці ў адным чалавеку таленту ўрача і паэта - у гутарцы з вядомым ізраільскім хірургам і драматургам Леонам Агулянскім на радыё Sputnik Беларусь.

Госць радыё Sputnik Беларусь - уладальнік знакамітай ізраільскай клінікі і адначасова адораны драматург Леон Агулянскі, якога ў прамым сэнсе можна назваць не толькі інжынерам чалавечых органаў, але і інжынерам чалавечых душ, лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. П. Чэхава, аўтар і сааўтар двух манаграфій і больш за 40 навуковых артыкулаў, аўтар 10 п'ес, 8 з якіх з поспехам ідуць на сцэнах Расіі, Беларусі, Ізраіля, Літвы і Казахстана.

Леон Агулянскі добра вядомы беларускаму гледачу па п'есе "Дырыжор" з удзелам Валерыя Анісенкі і Мішы Каца.

"Да творчасці мяне падштурхнула медыцына, мне даводзіцца бачыць чалавечыя лёсы ў сціснутым часе і закрытай прасторы. Часам у клініку заходзіць чалавек са сваімі планамі, перспектывамі, з квіткамі за мяжу ў адпачынак, усаджваецца каля стала, я перадаю яму вынікі біяпсіі, і той жа дзвярны праём ён перасякае ўжо іншым чалавекам. Цяпер яго перспектывай становіцца хіміятэрапія, апраменьваньне і, магчыма, самая цяжкая аперацыя... Калі гэта адбываецца, то пачынаеш жыццё ацэньваць па-іншаму. У нейкі момант я адчуў, што хачу пракрычаць людзям: "Рабяты, жыццё мае канец, прычым у агляднай будучыні", - распавядае Агулянскі.

Гутарку з вядомым ізраільскім хірургам і драматургам Леонам Агулянскім глядзіце на Sputnik Беларусь.

Тэги:
Радыё Sputnik Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы