08:55 21 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
RUPTLY / TIERPARK BERLIN

Берлінскі заапарк парадаваў сваіх гасцей белым мядзведзянём, якому яшчэ не паспелі даць імя. Глядзіце на відэа, як тыднёвае дзіця гуляе і пазіруе на камеру.

Мядзведзяня вельмі актыўнае і цікаўнае, любіць гуляць з мамай Тоняй. Пакуль медзведзяня не разлучаюць з роднай маці, і яна не дазваляе ўважліва агледзець сваё дзіцяці.

Размнажэнне белых мядзведзяў у няволі вельмі праблематычнае. На жаль, смяротнасць мядзведзянятаў дасягае паловы. 13 гадоў таму ў Берлінскім заапарку нарадзілася белае мядзведзяня Кнут. Маці адмовілася карміць свайго малога, пра дзіця клапаціліся ветэрынары. Кнут стаў вельмі папулярны, яго паказвалі па тэлебачанні. Але пражыло мядзведзяня нядоўга: яно падхапіла смяротную інфекцыю ва ўзросце чатырох гадоў.

Тэги:
мядзведзяня, Жывёлы, Берлін

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы