10:32 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
© Sputnik Сергей Пушкин

Традыцыйны мітынг у памяць пра ахвяр аднаго з самых буйных пагромаў у Мінскім гета адбыўся ля мемарыяла "Яма". Глядзіце на відэа, як прайшло мерапрыемства.

Нягледзячы на працоўны час і агіднае надвор'е - падчас мітынгу ішоў мокры снег - ля помніка сабраліся дзясяткі людзей, выжылыя вязні гета, прадстаўнікі яўрэйскай дыяспары, а таксама замежныя дыпламаты.

"Мы з году ў год прыходзім сюды, незалежна ад стану здароўя. Таму што гэта наш абавязак - памятаць тых, хто загінуў у гэтых пагромах. Адзін з іх - гэта 2 сакавіка, страшны пагром, калі расстралялі два дзіцячыя дамы... Вельмі цяжкія ўспаміны... ", - распавёў Sputnik адзін з былых вязняў гета Якаў Краўчынскі.

Паводле яго адчуванняў, людзі пачынаюць забываць тое, што адбывалася ў Мінску ў Вялікую Айчынную вайну. А гэта забыццё можа прывесці да паўтарэння трагедыі.

"Таму мой абавязак чалавека, які гэта перажыў, кожны раз нагадваць пра гэта", - прызнаўся Краўчынскі.

Былыя вязні Мінскага гета ўспомнілі на мітынгу пра тое, што ім давялося перажыць у вайну. Па загінулых прачыталі памінальную малітву Кадзіш.

У пагроме 2 сакавіка 1942 года ў Мінскім гета былі забітыя каля пяці тысяч чалавек. Выхаванцаў дзіцячых дамоў забівалі каля былога пяшчанага кар'ера, дзе пасля вайны з'явіўся спачатку невялікі помнік, а затым, ужо пасля набыцця Беларуссю незалежнасці - мемарыял "Яма".

Усяго праз Мінскае гета, якое было адно з найбуйнейшым у Еўропе, прайшлі больш за 100 тысяч чалавек.

Тэги:
Мінск, Халакост, гета

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы