09:57 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
© Sputnik

Новы сезон міжнароднага вакальнага шоу "Ты супер!" стартуе ўжо ў сакавіку, і ў ім будзе зноў удзельнічаць беларуска Вера Ярошык. Глядзіце на відэа, што юная артыстка кажа пра свой удзел у шоу.

У гэтым сезоне ў "Ты супер!" выступяць адразу тры беларускі. Адна з іх, 16-гадовая Вера Ярошык, якая заняла ў мінулым годзе другое месца, зноў прыедзе на конкурс - арганізатары вырашылі ў гэтым сезоне змяніць правілы і дапусціць удзельнікаў мінулых сезонаў.

"Я вельмі рада зноў апынуцца на праекце "Ты супер!", - падзялілася эмоцыямі беларуска.

Вера распавяла, што ўдзел у шоу яшчэ больш звязаў яе жыццё з музыкай - яна плануе паступаць у музычны каледж. "Музыка - гэта мая будучыня", - падкрэсліла ўдзельніца "Ты супер!".

У міжсезонне яна паспела выступіць на канцэрце ў гонар Дня Незалежнасці са спеваком Тэа, а ў сваім родным Магілёве праспявала з Русланам Аляхно. Прычым дзяўчына адзначае, што "зорная хвароба" яе зусім не закранула - але ёй падабаецца, калі за яе заўзеюць і перажываюць.

Што яшчэ распавяла беларуская ўдзельніца - глядзіце на відэа Sputnik.

Трэці сезон "Ты супер!" стартуе 5 сакавіка на сцэне Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца. У канцэрце прымуць удзел як пачаткоўцы, так і дзеці з папярэдніх сезонаў, а таксама зоркі расійскай эстрады Ігар Крутой, Ёлка, Стас П'еха, Дыяна Арбеніна, Уладзімір Праснякоў і іншыя.

Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (58)
Тэги:
Вера Ярошык, Расія, "Ты супер"

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы