17:17 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
© RUPTLY.

Упаўнаважанай па правах чалавека ў Расіі Таццяне Маскальковай удалося пагутарыць з кіраўніком РІА "Новости Украина" Кірылам Вышынскім перад пасяджэннем суда. Глядзіце кадры кароткай гутаркі.

Маскалькова запыталася ў Вышынскага, ці трэба нешта перадаць яго родным, у адказ ён сказаў: "Усё добра, Таццяна Мікалаеўна. Трымаемся".

Амбудсмен прыехала на суд у Кіеў, каб даведацца, ці не парушаюцца правы Вышынскага, а таксама ацаніць яго маральны і фізічны стан. У СІЗА, дзе ўтрымліваецца журналіст, доступу ёй няма.

Маскалькова адзначыла, што задаволена вынікамі сённяшняга пасяджэння суда па справе Вышынскага. Журналісту дазволілі прымаць удзел у пасяджэнні разам з адвакатамі і адмянілі "клетку". Таксама суд прыняў рашэнне разгледзець апеляцыйную інстанцыю ў пашыраным складзе. Па словах амбудсмена, гэта станоўчыя фактары.

Вышынскага ўзялі пад варту ў Кіеве 15 мая мінулага года: яго падазраюць у падтрымцы самаабвешчаных ДНР і ЛНР, а таксама дзяржаўнай здрадзе. На адным з пасяджэнняў журналіст звярнуўся па дапамогу да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і паведаміў, што адмаўляецца ад украінскага грамадзянства. Масква накіравала Кіеву некалькі нотаў пратэсту, запатрабаваўшы спыніць гвалт над прадстаўнікамі СМІ. Пуцін назваў сітуацыю, якая склалася ў сувязі з арыштам журналіста, беспрэцэдэнтнай.

Дзеянні ўкраінскіх уладаў у "справе Вышынскага" асудзілі ў АБСЕ: у арганізацыі неаднаразова заклікалі вызваліць журналіста з-пад арышту.

Тэги:
РІА "Новости Украина", Кірыл Вышынскі

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы