Відэа

Якія гатункі беларускай бульбы самыя смачныя і ўраджайныя

Падпісацца
Якія беларускія гатункі бульбы лепшыя выбіраць для дач і падсобных гаспадарак? І як зразумець, які гатунак падыдзе менавіта для вашага ўчастка?

Які гатунак бульбы выбраць, каб даваў добры ўраджай, быў смачным, добра захоўваўся і не быў схільны да хвароб? Гэтыя пытанні задаюць сабе ўсе дачнікі напярэдадні дачнага сезону.

Бульба, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Бацька беларускай кухні: 5 фактаў пра бульбу

Sputnik папрасіў спецыяліста распавесці, якія гатункі бульбы беларускай селекцыі лепш выбіраць, каб заўсёды быць з добрым ураджаем.

Па словах загадчыцы лабараторыі біяхімічнай ацэнкі бульбы НПЦ НАНБ па бульбаводстве і плодаагародніцтву Людмілы Казловай, для таго, каб зразумець, які менавіта гатунак бульбы добра расце на глебе вашага ўчастка, лепш паспрабаваць вырошчваць адразу некалькі гатункаў розных тэрмінаў паспявання. Але варта ўлічыць, што раннія гатункі добрыя для таго, каб іх есці летам, яны маюць выдатныя смакавыя якасці, але не вельмі добра захоўваюцца, а вось на зіму лепей назапашчваць сярэдняпознія гатункі.

Самым любімым ў Беларусі гатункам, па словах вучонай, можна назваць сярэдняспелы гатунак "Скарб". Гэтыя жоўтыя клубні сталі сапраўдным "скарбам" для многіх гаспадарак і прыватных падворкаў, паколькі ў гэтага гатунку бульбы выдатны густ, ён дае добры ўраджай і мала схільны да розных хвароб бульбы.

А сярэдняранні гатунак "Брыз", які таксама вывелі беларускія селекцыянеры, палюбіўся і дачнікам і аграрыям за высокую ўраджайнасць - у яго вельмі буйныя клубні і пад адным кустом бывае да 15 штук.

Пра тое, якія навінкі беларускай селекцыі варта пратэсціраваць у сябе на дачным або прысядзібным участку - глядзіце ў відэасюжэце Sputnik.

Стужка навiн
0