13:04 23 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.21
© Sputnik /

Прадстаўніца Беларусі Даша Чарнова зноў выйшла на сцэну шоу "Ты супер!" - у суперсезоне, у якім выступаюць і ўдзельнікі мінулых конкурсаў. Маладая выканаўца падзялілася эмоцыямі з Ганнай Нядзелька.

Перад выхадам на сцэну Даша распавяла, што хвалюецца, і спраўляецца з хваляваннем з дапамогай "цэлай сістэмы", уключаючы разагрэў цягліц і нават малітвы. А ўжо пасля таго, як яна выступіла перад гледачамі, прызналася, што ёй не хапала гэтага пачуцця.

"Потым, сыходзячы са сцэны, ты разумееш, што робіш тое, што трэба", - распавяла Даша.

Акрамя Дашы Чарновай у суперсезоне ўдзельнічае Вера Ярошык, якая заняла другое месца ў мінулым годзе, і новая ўдзельніца з Беларусі - Маша Хархаль.

Усяго на сцэну "Ты супер!" у гэтым сезоне выйдуць 57 юных артыстаў з дзесяці краін. Іх вакальныя дадзеныя ацэньваюць кампазітар Ігар Крутой і выканаўцы Аляксей Вараб'ёў, Дыяна Арбеніна і Елка.

Міжнародны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.

Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (69)
Тэги:
Дар'я Чарнова, "Ты супер!"

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы