Відэа

Новы трэйлер "Караля Льва": "далікатны баланс" і іншыя ўрокі Муфасы

Падпісацца
Новы трэйлер "Караля Льва" апублікаваны ў сетцы. Як Сімба сустрэў першых сяброў і першае каханне, пра што вучыў кароль леў свайго сына, глядзіце відэа на Sputnik і ўспамінайце.

"Пакуль адны шукаюць, што яны могуць узяць сабе, сапраўдны кароль шукае, што ён можа аддаць", - кажа Муфаса ў новым трэйлеры "Караля Льва".

Сусветная прэм'ера любімага многімі мультфільма намечана на 19 ліпеня. А пакуль гледачы могуць падрыхтавацца да таго, што яны зноў змогуць убачыць на вялікім экране Муфасу і яго брата Шрама, любімых герояў Сімба і Налу.

Новы трэйлер толькі апублікавалі, але ён ужо набраў больш за 270 тысяч праглядаў. Першы трэйлер "Караля льва" выйшаў у лістападзе 2018 года. Да гэтага моманту яго паглядзелі раз 62 мільёны разоў.

У новым трэйлеры аматары мультфільма пра караля льва пазнаюць любімыя кадры і нават пачуюць знаёмыя фразы. "Бяжы, Сімба, і ніколі не вяртайся", - вучыць галоўнага героя леў Шрам.

Арыгінальны мультфільм выйшаў у 1994 годзе і стаў 32-м поўнаметражным анімацыйным фільмам кампаніі "Дысней". Ён заваяваў дзве прэміі "Оскар" (за саўндтрэк і за музыку), а таксама тры прэміі "Грэмі".

Стужка навiн
0