Відэа

Байкеры адкрылі мотасезон у Мінску

Падпісацца
Урачыстае адкрыццё мотасезона адбылося сёння ў Мінску. Глядзіце на відэа, як матацыклісты эфектна адзначылі гэтую падзею.

На адкрыццё мотасезона ў беларускую сталіцу з'ехаліся байкеры з усёй краіны. Больш за тое, прыбылі таксама госці з Расіі, Польшчы, Украіны.

Матацыклісты сабраліся каля Лядовага палаца спорту і затым калонай праехалі да Шчомысліца, дзе адкрылася спецыялізаваная выстава "Мотавелаэкспа-2019". Там для гасцей і ўдзельнікаў зладзілі конкурсы і паказальныя выступленні.

На ўсім шляху калону байкераў суправаджалі супрацоўнікі ДАІ. Парад традыцыйна - адзін з самых відовішчных і яркіх момантаў адкрыцця сезону.

Стужка навiн
0