07:09 31 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
© Sputnik /

Адрозненні ў абрадах і календарах - гэта не розніца праўды веры, кажа Кандрусевіч і віншуе ўсіх людзей са святам Уваскрэсення Хрыстовага. Глядзіце на відэа віншаванне мітрапаліта з Вялікаднем.

Слова "Вялікдзень" паходзіць ад яўрэйскага "песах", што значыць "пераход, выхад". Яўрэі і сёння святкуюць Песах, Вялікдзень, успамінаючы цуд збавення ад егіпецкай няволі, распавёў кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

"Ісус Хрыстос вывеў чалавецтва з іншага рабства - грахоўнага. Хрысціянства толькі ўзяло тую ж назву, але дало гэтай падзеі іншую трактоўку", - патлумачыў мітрапаліт.

Самае галоўнае - гэта духоўная свабода чалавека, для якой Хрыстос і выратаваў людзей, распавёў Кандрусевіч.

"Гэта вельмі вялікі дар, які атрымала чалавецтва, і адначасова заданне. <...> Мы ўсе добра ведаем, што ўсе мы грэшнікі. Святы Ян апостал добра кажа: "Той, хто думае, што ён без граху, падманвае самога сябе". І нам трэба кожны дзень выходзіць з грахоўнага рабства", - сказаў мітрапаліт.

Ён прызнае - добрая традыцыя асвяціць яйкі перад Вялікаднем, але яе недастаткова.

"Трэба адкрыць сваё сэрца насустрач Божай міласьці, стаць падобным на блуднага сына, які сказаў: "Устану і пайду да майго духоўнага Айца, а ён мяне не прыме", - заклікае Кандрусевіч і ўсіх каталікоў, і ўсіх людзей і віншуе з Вялікаднем.

Тэги:
Каталікі, Вялікдзень, Тадэвуш Кандрусевіч

Яшчэ відэа

  • Трагедыя на Нямізе: жывыя гваздзікі побач з бронзавымі кветкамі
    Последнее обновление: 16:25 30.05.2020
    16:25 30.05.2020

    Трагедыя на Нямізе: жывыя гваздзікі побач з бронзавымі кветкамі

    Жыццё 40 жанчын і 13 мужчын абарвалася ў падземным пераходзе каля станцыі мятро "Няміга" дваццаць адзін год таму. І сёння ў памяць пра іх на прыступках пераходу і ў маленькай капліцы з мемарыяльнай плітой гараць лампадкі, і ляжаць кветкі.

    12
  • Як прайшлі 3 месяцы пандэміі каронавіруса ў Беларусі - відэа
    Последнее обновление: 09:53 28.05.2020
    09:53 28.05.2020

    Як прайшлі 3 месяцы пандэміі каронавіруса ў Беларусі - відэа

    З таго моманту, як у Беларусі з'явіўся першы заражаны каронавірусам, прайшло 3 месяцы, сёння колькасць інфіцыраваных COVID-19 павялічылася да 39 тысяч. Што адбылося ў краіне за час пандэміі, глядзіце на нашым відэа.

    23
  • Тэрарызм і міратворцы: што абмяркоўвалі на сустрэчы СМЗС АДКБ
    Последнее обновление: 16:54 26.05.2020
    16:54 26.05.2020

    Тэрарызм і міратворцы: што абмяркоўвалі на сустрэчы СМЗС АДКБ

    Савет міністраў замежных спраў краін АДКБ правёў у аўторак сустрэчу ў фармаце відэаканферэнцыі. Глядзіце на відэа прэс-канферэнцыю кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова па выніках мерапрыемства.

    17
  • Пастернак - Ливянт: наша последняя петиция - жест отчаяния!
    Последнее обновление: 16:57 25.05.2020
    16:57 25.05.2020

    Пастэрнак - Лівянт: наша апошняя петыцыя - жэст адчаю

    Сітуацыя з выпускнымі экзаменамі і ўступнай кампаніяй ва ўмовах эпідэміі каронавіруса падштурхнула Яўгена Лівянта і Яўгенію Пастэрнак адкрыта звярнуцца да СМІ і грамадскасці.

    11

Галоўныя тэмы