03:27 21 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.23
© Sputnik

Галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Віктар Бабарыкін распавёў радыё Sputnik Беларусь аб падрыхтоўцы да Славянскага базару ў Віцебску, творчым тандэме аркестра з італьянскім тэнарам Алесандра Сафіна і сумесным з гуртом "Харли" праекце да Дня Перамогі.

Самаму незвычайнаму калектыву краіны - Прэзідэнцкаму аркестру Беларусі ў прамым сэнсе слова падуладныя ўсе музычныя жанры: ад класікі да цяжкага року. Знакавы праект калектыву "Дым над вадой" - яскравы таму прыклад. Сумяшчаць традыцыі і сучаснасць - кіраўнік аркестра Віктар Бабарыкін называе гэта фірмовай "фішкай".

"Гэта наша фішка, разыначка нашага аркестра, ну і мая як дырыжора - праца з у жанры сімфа-рок, праца з рок-гуртамі. Мы працавалі і з гуртом "Metallica" - трыб'ют, "АС/DС" - трыб'ют, са "Scorpions" арыгінальнай групай, працавалі з Джо Лінам Тэрнерам - экс-вакалістам Deep Purple, які жыве ў Мінску, у яго жонка з Мінска. У нас з ім, дарэчы, вялікія планы, мы плануем выступаць і на "Славянскім базары", - кажа Бабарыкін.

Ва "ўверцюры" да форуму мастацтваў "Славянскі Базар у Віцебску" выступіць залаты тэнар Італіі Алесандра Сафіна, які з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі выступаў неаднаразова, а да дырыжора і музыкам ставіцца з вялікім цяплом.

 "З Алесандра мы працуем ужо гады чатыры. Спявак і дырыжор - гэта ўжо як браты, я яго чакаю на гэты канцэрт. У ім будуць прымаць удзел і нашы вядомыя музыкі. Гэта жывая музыка будзе. Для "Славянскага базару" гэта будзе новы віток, гэты канцэрт - на вялікай арэне, з зоркамі оперы, з зоркамі рок-музыкі, гэта будзе падзея", - кажа дырыжор.

Асоба Віктара Бабарыкіна вельмі харызматычная. Ён вырас у просты сям'і, сам "паступіў сябе" ў музычную школу, вучыўся на духавым аддзяленні. Азы дырыжорскай прафесіі, як кажуць у гэтай сферы, "ставіў рукі" Бабарыкіну Барыс Сцяпанавіч Чудакоў, пад яго дырыжорскую палачку праходзілі парады Ваеннага аркестра на галоўных святах краіны. Па словах Бабарыкіна, дырыжор - гэта чалавек, якому беспярэчна падпарадкоўваецца калектыў, што ад яго, у сваю чаргу, патрабуе лімітавай адказнасці, павагі і сумленнасці перад людзьмі.

"Дырыжор - гэта чалавек, які ўключае ток, і музыка гучыць!", - кажа Бабарыкін.

Поўную версію размовы з галоўным дырыжорам Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін глядзіце ў відэатрансляцыі радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Віктар Бабарыкін

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы