22:13 14 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Відэа

Арбеніна: сцэна павінна быць адкрыта людзям, якія жадаюць на ёй стаяць

Атрымаць кароткую спасылку
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (71)
3910

Расійская спявачка і лідар гурта "Ночные снайперы" Дыяна Арбеніна падзялілася сваімі ўражаннямі ад новага суперсезона праекта "Ты супер!". Інтэрв'ю з выканаўцай глядзіце на відэа Sputnik.

Дыяна Арбеніна - адзін з членаў журы міжнароднага вакальнага конкурсу "Ты супер!" для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (сумесны конкурс тэлеканала НТБ і агенцтва Sputnik). Спявачка ўжо не раз прымала ўдзел у тэлевізійных музычных праектах, але настаўніцай "Ты супер!" яна стала ўпершыню. У інтэрв'ю Sputnik яна распавяла, чаму сядзець у журы конкурсу было вельмі няпроста:

"Мы маем справу з асаблівымі дзецьмі, і, калі яны выходзяць на сцэну, менш за ўсё, мне здаецца, яны хочуць, каб іх шкадавалі. Мы гэтым не займаемся. Мы іх успрымаем вельмі аб'ектыўна і пры гэтым, вядома, улюбляемся ў кожнага".

На думку Арбенінай, сцэна павінна быць адкрыта людзям, якія хочуць на ёй стаяць, але галоўнае - на гэтай сцэне выстаяць, дадала рок-выканаўца.

Поўную версію інтэрв'ю з Дыянай Арбенінай глядзіце на відэа.

Нагадаем, раней спявачка распавяла, што лепш за ўсё адпачывае ў Беларусі - тут у яе атрымоўваецца выспацца і супакоіцца.

Міжнародны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.

Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (71)
Тэги:
"Ты супер!", Дыяна Арбеніна

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы