01:46 17 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.07
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.21

Да старту II Еўрапейскіх гульняў застаецца менш за два месяцы. Самым відовішчным спаборніцтвам стане турнір па пляжным футболе. Глядзіце на Sputnik прэзентацыю зборных.

Першынства па пляжным футболе ў рамках II Еўрапейскіх гульняў пройдзе ў Мінску з 25 па 29 чэрвеня. За чэмпіёнскі тытул пазмагаюцца восем зборных:

  • Група А: Беларусь, Партугалія, Швейцарыя і Румынія
  • Група В: Расія, Украіна, Італія і Іспанія

"Спаборніцтвы па пляжным футболе стануць самымі відовішчнымі. Квіткі на паўфінал і фінальныя сесіі ўжо раскуплены", - распавялі ў дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў-2019.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Удзел у мультыспартыўным форуме прымуць больш за чатыры тысячы атлетаў, якія разыграюць 199 камплектаў узнагарод.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (112)
Тэги:
Мінск, Беларусь, Пляжны футбол, Еўрапейскія гульні-2019

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы