Відэа

Салдацкая каша і вельмі інтэлігентны робат: як адкрывалася выстава СМІ

Падпісацца
Выстава СМІ пачала працу напярэдадні ў Мінску. Глядзіце на відэа, як прайшла цырымонія адкрыцця.

На выставе ў гэтым годзе забаўкі на любы густ: можна не толькі перыёдыку вывучаць, але і ў шашкі плаўленымі сыркамі гуляць, і страляць у лазерным ціры, і паразмаўляць з робатам.

Падчас цырымоніі адкрыцця гучалі песні, грала музыка - выданні з самых розных рэгіёнаў Беларусі прыехалі сябе паказаць і чытача ўбачыць у твар.

Ля ўваходу гасцей сустракаў аркестр, на адным са стэндаў частавалі салдацкай кашай з салёным агурком, бо тэма выставы звязана з гадавінай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ваенныя выданні прапаноўвалі пастраляць з лазернай зброі, Віцебшчына прывезла партызанскую друкарню і кнігі Васіля Быкава, а берасцейцы пераапрануліся ў княжацкія касцюмы.

Гледачам спадабаўся і робат, якога журналісты "Вячэрняга Мінска" спачатку паліравалі, каб выпусціць у людзі, а пасля надзелі на яго бабачку і прымацавалі нумар газеты. Свой стэнд прадставілі і замежныя госці, сярод іх - пасольства Кітая, якое дадало каларыту цырымоніяй з гарбатай і нацыянальнай музыкай.

Адным словам, забавак тут шмат, але вы можаце самастойна ацаніць становішча і паглядзець на відэа Sputnik, як праходзіла адкрыццё XXII Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі".

Стужка навiн
0