"Мая мама са сваімі бацькамі прыехалі ў Мінск на пачатку 30-ых гадоў. Яны ўцякалі з вёскі ад голаду. Працавалі на будаўніцтве цяперашняга ТЮГа і Палаца піянераў. Жылі ў раёне аэрапорта, а гэта было адным з самых небяспечных месцаў з самага пачатку вайны" , - распавёў народны артыст Беларусі Віктар Манаеў.
Адным з самых яркіх успамінаў маці сталі пахаванне гаўляйтэра Вільгельма Кубэ.
Ваенная тэма заўсёды прысутнічала ў жыцці народнага артыста Беларусі не толькі дзякуючы гісторыям родных. Ён сам памятае, як па Мінску на платформах на колах ездзілі бязногія салдаты, спявалі песні і заўсёды былі "крыху пад сто грам".
Пазней Віктару Манаеву давялося не раз пражыць вайну на сцэне: за ролю Лёнькі Адуванчыка ў "Радавых" Аляксея Дударава ён атрымаў ў 1985 годзе Дзяржаўную прэмію СССР у галіне драматычнага мастацтва і стаў самым маладым лаўрэатам гэтай прэміі.
А на золку яго тэатральнай кар'еры, вершы пра вайну, можна сказаць, згулялі з ім злы жарт. Для экзаменаў у тэатральнай інстытут малады Манаеў абраў верш Мікалая Маёрава "Мы" і не паступіў. Членам камісіі падалося, што яго "тоненькі галасок" не падыходзіць для такіх сур'ёзных вершаў.
Верш "Мы" Мікалая Маёрава ў выкананні народнага артыста Беларусі Віктара Манаева глядзіце на відэа Sputnik.