Як паведамляе Sputnik Таджыкістан, таленавіты мужчына зараз пражывае ў Туле, а ідэю з танкам яму падказаў сябар. Джаліль майстраваў танк ў вольны ад працы час на працягу трох гадоў, а на матэрыялы ён выдаткаваў каля паўмільёна рублёў.
"Ніякіх чарцяжоў, усё знаходзіцца ў маёй галаве", - распавёў Джаліль і адзначыў, што толькі аднойчы з'ездзіў у Магілёўскі сквер Тулы вымераць колы танка.
У танку даволі прасторна - могуць змясціцца нават пяць чалавек. Драўляны Т-34 здольны рухацца, аднак для гэтага выкарыстоўваюцца сапраўдныя колы, якія знаходзяцца пад корпусам. Таксама ў танку ёсць калонкі, цясляр марыць пракаціцца па вуліцах Тулы пад песні ваенных гадоў.
Чытайце таксама:
- Беларуская сям'я зляпіла са снегу гіганцкі танк ІС-7
- "Беларусьфільм" стварыў танк па эскізах да Вінчы для новага фільма