10:18 22 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.22
© Sputnik Сергей Пушкин

Міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на шашы "Кубак Мінска" стартавалі ў беларускай сталіцы: за ўзнагароду змагаюцца спартсмены з 12 розных краін. Як праходзіць гонка - глядзіце на відэа Sputnik.

Мінскі веласіпедны тыдзень стартаваў у сталіцы ў суботу. Адкрыўся ён маштабным мерапрыемствам - міжнароднай шашэйнай велагонкай, дзеля якой часткова перакрыты праспект Пераможцаў.

Падчас гонкі, якая расцягнецца на 176 кіламетраў, за ўзнагароды спаборнічаюць паўтары сотні спартсменаў з 12 краін свету. Ім трэба будзе пераадолець праспект і адправіцца за горад, каб аб'ехаць пяць кругоў уздоўж Заслаўскага вадасховішча.

Пераможца і прызёры атрымаюць прэстыжныя ўзнагароды, а акрамя іх ўзнагародзяць яшчэ лепшага маладога, беларускага і самага актыўнага гоншчыкаў, адзначаць і лепшую каманду.

Тэги:
Веласіпедны спорт, Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы