13:45 21 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
© Sputnik / Макс Богданович

Міжнародную велагонку "Гран-пры Мінска" прыняла беларуская сталіца ў нядзелю. Глядзіце на відэа, як спаборнічалі веласіпедысты.

Усяго на гонку сабраліся 150 веласпартсменаў з 17 краін свету. Стартавалі гоншчыкі з Кастрычніцкай плошчы, 150-кіламетровая дыстанцыя складалася з дзесяці кругоў па маляўнічых месцах Мінска.

Першым па выніках Гран-пры стаў гоншчык з Эстоніі Норман Вахтра, другое месца - у яго суайчынніка Марціна Лааса, трэцяе месца заняў Георгіяс Буглас, які выступае за кітайскую каманду NCL.

Напярэдадні ў сталіцы прайшло яшчэ адно мерапрыемства, звязанае з веласпортам, - "Кубак Мінска". Гонка ўпершыню за пяць гадоў яе правядзення скарылася беларусам - пераможцам стаў спартсмен нацыянальнай каманды Яўген Каралёк.

"Гран-пры Мінска" стала свайго роду праверкай перад веласіпеднымі гонкамі, якія будуць праводзіцца падчас II Еўрапейскіх гульняў. Старты будуць праходзіць па тым самым маршруце, які выкарыстоўваўся падчас учорашняга мерапрыемства.

Тэги:
Беларусь, Мінск, веласпорт

Яшчэ відэа

  • J:Морс выступілі ў ААН - відэа
    Последнее обновление: 15:56 20.11.2019
    15:56 20.11.2019

    "J:Морс" выступілі ў ААН - відэа

    Гурт "J:Морс" выступіў у Палацы нацый у Жэневе. Як прайшоў канцэрт і якія ўражанні засталіся ў гурта пасля яго - глядзіце на відэа.

    5
  • Сярова: беларусы зацікаўлены ў вытворчасці крэветак
    Последнее обновление: 14:56 20.11.2019
    14:56 20.11.2019

    Сярова: беларусы зацікаўлены ў вытворчасці крэветак

    Крым цікавы беларускім прадпрымальнікам не толькі ў турыстычнай сферы, распавяла радыё Sputnik дырэктар рэгіянальнага цэнтра падтрымкі бізнесу Крыма Наталля Сярова.

    2
  • Як прайшлі перамовы Мядзведзева і Румаса – відэа
    Последнее обновление: 11:24 20.11.2019
    11:24 20.11.2019

    Як прайшлі перамовы Мядзведзева і Румаса – відэа

    Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі сустрэліся 19 лістапада ў Маскве. Глядзіце на відэа, якія пытанні былі закрануты падчас перамоваў.

    6
  • Відэафакт: ветэраны вайны далі агню з сучасных гармат
    Последнее обновление: 10:27 20.11.2019
    10:27 20.11.2019

    Відэафакт: ветэраны вайны "далі агню" з сучасных гармат

    Сапраўдны ваенны застаецца такім, нават перасягнуўшы стогадовы рубеж. Як ветэраны Вялікай Айчыннай разам з маладым пакаленнем стралялі з гармат, глядзіце на відэа.

    5

Галоўныя тэмы