Відэа

Выйшаў трэйлер апошняй серыі "Гульні тронаў"

Падпісацца
Заключны эпізод папулярнага тэлесерыяла выйдзе на экраны ўжо ў наступныя выхадныя. Глядзіце цізер эпізоду на Sputnik.

Адзін з самых папулярных сучасных тэлесерыялаў - "Гульня тронаў" - набліжаецца да завяршэння. У ноч з 12 на 13 мая на HBO выйшла пятая серыя заключнага сезона праекта, а ўжо праз тыдзень фанаты нарэшце даведаюцца, хто ж пераможа ў "Гульні тронаў".

Трэйлер заключнай, шостай серыі восьмага сезона "Гульні тронаў" тэлеканал HBO паказаў у панядзелак. Многія фанаты ўжо ацанілі ролік і прызналіся, што ў іх усё замірае ў чаканні фіналу серыяла.

Заслону таямніцы аб тым, што адбудзецца ў апошняй серыі "Гульні тронаў", стваральнікі серыяла, зразумела, не прыадчыняюць. Таму ўсім фанатам застаецца дачакацца ночы з 19 на 20 мая. А пакуль - глядзіце трэйлер фінальнага эпізоду.

Стужка навiн
0