Тэлеканал Euronews cнял новы ролік пра сталіцу Беларусі.
У гэты раз ён прысвечаны "адной з самых незвычайных алей" і своеасабліваму "культурнаму хабу" горада - вуліцы Кастрычніцкай.
"Дзякуючы гэтай вуліцы Мінск стаў больш свабодным, - падзяліўся адчуваннем ад знакавага для Мінска месца дызайнер Апці Эзіеў. - Дзякуючы Кастрычніцкай горад стаў больш вольным, пачаў лепш дыхаць: да гэтага моладзі не хапала магчымасці самавыяўлення. Людзі, якія прыязджаюць сюды з іншых гарадоў, ловяць такі кайф, што мне здаецца, потым не хочуць вяртацца да сябе".
Гэта не першы ролік тэлеканала, прысвечаны беларускай сталіцы, дзе зусім хутка пачнуцца II Еўрапейскія гульні.
Глядзіце таксама:
- Падказкі для гасцей Еўрапейскіх гульняў: як везці лекі, ката і карціны
- Канал Euronews паказаў яшчэ адзін ролік пра Беларусь - відэа
- Euronews зняў пра Мінск ролік перад Еўрапейскімі гульнямі