21:20 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Відэа

Даша Чарнова - гонар Беларусі: Дробыш выказаўся пра фіналістку "Ты супер!"

Атрымаць кароткую спасылку
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (71)
26 0 0
© Sputnik /

Суперсезон музычнага праекта "Ты супер!" падышоў да завяршэння. Адной з фіналістак вакальнага конкурсу стала беларуска Даша Чарнова. У інтэрв'ю Sputnik члены журы распавялі пра свае ўражанні ад выступу юнай выканаўцы.

Даша ўжо ў другі раз прымае ўдзел у праекце. На думку кампазітара і музычнага прадзюсара Віктара Дробыша, дзяўчынка - музыкант высокай якасці.

"Яна, сапраўды, гонар нашай маленькай Беларусі", - падкрэсліў ён.

Лідар гурта "Начныя снайперы" Дыяна Арбеніна, якая судзіла конкурс упершыню, адзначыла вакальныя дадзеныя Дашы, а спявачка Ёлка - яе разнапланавасць.

Суддзі таксама падзяліліся сваімі эмоцыямі пра мінулы фінал. На думку Віктара Дробыша, узровень удзельнікаў у гэтым годзе быў найвышэйшы.

У сваю чаргу, спявачка Ёлка прызналася, што адчувае стомленасць.

"Шчыра кажучы, мы ўсё трохі стаміліся, і гэта самая прыемная стомленасць, якую я адчувала: стомленасць уперамешку з гонарам, уперамешку з лёгкім сумам, таму што я разумею, што мы з рабятамі нейкі час не ўбачымся", - падкрэсліла выканаўца.

Лідар гурта "Начныя снайперы" Дыяна Арбеніна, насупраць, распавяла, што пасля фіналу адчувае велізарнае натхненне.

"Мне здаецца, мы дапамагалі на працягу ўсяго гэтага часу, мы дапамагалі гэтым дзеткі, і мне б хацелася, каб яны не згубіліся ў гэтым вялізным свеце", - падкрэсліла спявачка і дадала, што з вялікім задавальненнем прыняла бы ўдзел у наступным сезоне праекта.

Міжнародны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.

Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (71)
Тэги:
"Ты супер!"

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы