https://cdn11.img.sputnik.by/i/logo-itemprop.png
Sputnik Беларусь
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
Sputnik
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
https://bel.sputnik.by/video/20190530/1041349485/Myadzvedz-pryysho-u-vsku--Nalbotskay-pushchy---vdea.html
Буры мядзведзь прыйшоў у адну з вёсак у Налібоцкай пушчы. Глядзіце на відэа кадры, запісаныя ўсталяванай у населеным пункце фотапасткай.
Відэа было запісана супрацоўнікамі экасядзібы "Навусть": на кадрах бачна, як мядзведзь пазначае сваю тэрыторыю - ён чухаецца аб драўляны слуп, грызе яго і драпае.
У экасядзібе распавялі, што рэдка ўсталёўваюць фотапасткі ў рэжым відэа, але бываюць і выключэнні, дзякуючы чаму атрымоўваецца зняць сапраўды рэдкія моманты з жыцця жывёл пушчы.