18:37 25 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.25
© Sputnik / Макс Богданович

Татарская дыяспара ў Беларусі правяла ў цэнтры беларускай сталіцы нацыянальнае свята Сабантуй, маляўнічае прадстаўленне адбылося ў парку імя Горкага.

Сабантуй адносіцца да вясенне-летніх святаў этнічнага календара татараў і башкіраў і сімвалізуе пачатак земляробчых работ. Сучасны кантэкст свята ўключае не толькі этнаграфічную частку - з танцамі і прадстаўленнямі, але і віншаванне лепшых працаўнікоў.

На пачатку свята ў парку імя Горкага прайшло музычнае прывітанне артыстаў з Рэспублікі Татарстан, выступілі ўдзельнікі самадзейных калектываў, былі прадэманстраваны спартыўныя і нацыянальныя гульні - бег з каромыслам, бой на бервяне з мяшкамі, бой гаршкоў, перацягванне канатаў, бег з яйкам у лыжцы.

На мерапрыемстве гучалі песні, былі прадэманстраваны танцы і скокі.

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы