01:58 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
© Sputnik /

Робат Кузьма лічыць, што беларускія і расійскія гімнасткі аднолькава прыгожыя. Глядзіце на відэа, як у Доме расійскага заўзятара сустракалі спартсменаў, якія вярнуліся з пляцовак Еўрапейскіх гульняў з медалямі.

Спартсменаў, якія ў нядзелю выступалі ў Мінску падчас II Еўрапейскіх гульняў, віншавалі ў Доме расійскага заўзятара. "Што такое 21?" - задаў пытаньне вядучы.

Адказ просты: колькасць медалёў, якія расійская каманда заваявала за гэты дзень.

На сцэну падняліся спартсмены са зборнай па мастацкай гімнастыцы. У нядзелю здарыўся форс-мажор: адна з гімнастак атрымала траўму, у камандзе зрабілі замену, але дзяўчыны ўсё роўна ўзышлі на п'едэстал.

Самба, акрабатыка - усё гэта віды спорту, у якіх расійскім спартсменам спадарожнічала перамога. Са сцэны падзякавалі не толькі атлетаў, але і трэнераў, лекараў, масажыстаў.

Каля сцэны стаялі ўражаныя іх дасягненнямі заўзятары, тут жа прытанцоўвалі роставыя лялькі, а ўнутры Дома Масквы катаўся робат, які трымаў каравай з надпісам "хлеб-соль".

Робат ахвотна падтрымліваў дыялог, казаў, што заўзее за каманду Расіі, любіць Беларусь і нават без запінкі адказваў на пытанне, чые гімнасткі прыгажэйшыя - Беларусі ці Расіі? Робат адказаў, што ўсе аднолькава прыгожыя, таму карэспандэнт Sputnik пахваліла яго за дыпламатычнасць.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Дом Масквы, Еўрапейскія гульні

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы