03:15 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
© Sputnik

Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў у Мінску супрацоўнікі праваахоўнай сістэмы праходзілі вельмі разнастайную падрыхтоўку, у тым ліку і на стрэсаўстойлівасць, распавядае госць радыё Sputnik Беларусь - начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

На дадзены момант у Беларусі дзейнічае некалькі рэжымаў бязвізавага знаходжання іншаземцаў, пры гэтым Мінск застаецца асноўным месцам засяроджвання балельшчыкаў у сувязі з правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў. Пры падліку ўсіх замежных турыстаў, якія заехалі на тэрыторыю беларускай сталіцы пачынаючы з 10 чэрвеня, была зафіксавана лічба ў 25 тысяч чалавек - гэта людзі, якія сваёй асноўнай мэтай знаходжання ў краіне паказалі турызм, распавядае суразмоўца Sputnik.

"Пры гэтым па стане на 24 чэрвеня колькасць асоб, якія ўехалі ў Беларусь па квітках II Еўрапейскіх гульняў, склала 4 686 чалавек, гэта асобы, якія заявілі сваёй мэтай наведванне таго ці іншага спартыўнага мерапрыемства", - адзначае Бягун.

Ёсць нюанс, які тычыцца замежнікаў, якія прыбываюць у нашу краіну з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. У такім выпадку замежны грамадзянін прыбывае да нас без візы, калі ён загадзя аўтарызаваўся на адпаведным сайце білетнага аператара і паведаміў свае персанальныя дадзеныя, якія паступілі кампетэнтным органам.

"Калі ж ён гэтага не зрабіў, то ён можа гэта зрабіць непасрэдна ў пункце пропуску на дзяржаўнай мяжы, на працягу паўгадзіны адпаведная інфармацыя паступіць кампетэнтным органам, і чалавек зможа спакойна ўехаць на тэрыторыю нашай краіны. Такім бязвізавым рэжымам уезду скарысталіся 252 замежныя заўзятары, якія прыбылі да нас з тэрыторыі Расійскай федэрацыі", - тлумачыць Бягун.

У цэлым, уся праваахоўная сістэма Беларусі зараз функцыянуе ў рэжыме максімальнага спрыяння, як пра тое напярэдадні старту Еўрапейскіх гульняў выказаўся кіраўнік МУС Юрый Караеў: "Забеспячэнне бяспекі павінна быць дзейсным, эфектыўным і незаўважным".

"Увесь праваахоўны блок, які многія лічаць "караючым мячом і машынай прымусу", у цяперашні час працуе ў рэжыме талерантнасці, забяспечваючы мінімум бюракратычных працэдур і максімальнае садзейнічанне. Мы нават пусцілі на тэрыторыю Беларусі некаторых замежнікаў, якія ў сілу сваёй занятасці ці нейкіх іншых абставінаў забыліся на свае нацыянальныя дакументы і прыбывалі сюды з id-картамі, якія з'яўляюцца выключна дакументамі для ўнутранага карыстання ўнутры ЕС", - кажа Бягун.

Поўную версію размовы з начальнікам дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксеем Бегуном у студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце ў відэатрансляцыі.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Еўрапейскія гульні

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы