Відэа

Смяротны салют: відэа выбуху ў Дзень Незалежнасці ў Мінску

Падпісацца
Трагічны інцыдэнт адбыўся падчас святочнага салюту ў гонар свята 3 ліпеня ў Мінску. Глядзіце на відэа, што адбылося ў парку Перамогі.

Здарэнне адбылося ўвечары ў мінулую сераду - у выніку загінула 64-гадовая жанчына. Ёй смяротную рану прычыніў асколак, які трапіў у сонную артэрыю. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, па меддапамогу да раніцы чацвярга звярнуліся дзесяць чалавек.

Від на набярэжную Свіслачы і спарткомплекс Дынама - Sputnik Беларусь
Каранік: жанчына на салюце загінула з-за траплення асколка ў сонную артэрыю

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па факце выбухаў. Высветлілася, што піратэхнічныя вырабы, якія падарваліся падчас салюту, выраблены ў Расіі.

Падрывы феерверкаў адбыліся ў трох з шасці месцаў, у якіх запускалі салют, адзначае Мінабароны рэспублікі. Папярэдняя прычына надзвычайнага здарэння - няякасныя зарады аднаго з калібраў.

Ваеннае ведамства ўдакладніла, што ўсе правілы бяспекі былі выкананыя, вайскоўцы прайшлі неабходную падрыхтоўку. Мінабароны таксама выказаў спачуванні родным і блізкім загінулай.

Стужка навiн
0