08:10 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
© RUPTLY.

Ветэрынар з Чэлябінска зрабіў немагчымае - выхадзіў нованароджанае кацяня леапарда. Глядзіце на відэа, як расце гадаванец ветурача.

Дзіцяня леапарда нарадзілася ў перасоўным заапарку, аднак маці не прыняла яго. Выходжваць нованароджанае кацяня ўзяўся ветурач і прэзідэнт фонду зааабароны "Выратуй мяне" Карэн Далакян.

Еве, так назвалі кацяня, кожныя тры гадзіны давалі казінае малако і вітаміны. На такім рацыёне маленькі леапард расце і мацнее на вачах.

"Калі ў першыя дні змяшчаўся мне ў далоньку, то цяпер ужо паўцела змяшчаецца", - распавядае ветэрынар.

З пяшчотай да Евы ставіцца не толькі гаспадар прытулку, але і яго сабака, якая з радасцю прыняла ў сям'ю новага сябра.

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы