01:04 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
© Sputnik

Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак распавялі Sputnik, як можа быць створаны спектакль паводле аповесці "Праўдзівая гісторыя Дзеда Мароза", чаму падарункавыя выданні каштуюць нармальныя грошы, калі чытачы ўбачаць новую кнігу і як аўтары будуць адзначаць "стогадовы юбілей на дваіх".

00:20 - чаму аўтарскі дуэт Жвалеўскі-Пастэрнак вельмі рэдка з'яўляецца на інтэрв'ю асобна адзін ад аднаго;

01:40 - аб "Праўдзівай гісторыі Дзеда Мароза": чаму падарункавае выданне каштуе больш за 100 рублёў, як стваралася кніга і ілюстрацыі да яе і ці можна па ёй вывучаць гісторыю, як пра тое пішуць у водгуках;

06:30 - аб тэатральных пастаноўках па кнігах Жвалеўскага і Пастэрнак: рэжысёр Аляксандр Баркар, які паставіў па сюжэтах аўтараў два спектаклі, прапануе стварыць спектакль па "Праўдзівай гісторыі Дзеда Мароза";

08:45 - які тэатр можа зацікавіцца пастаноўкай і як атрымалася ў кнізе паказаць і чароўную казку, і ненадакучліва распавесці гісторыю Расіі за апошнія 100 з невялікім гадоў;

12:43 - "мы выраслі на вашых кнігах": як аўтары ўспрымаюць каментары сваіх чытачоў ва ўзросце 30+;

14:30 - пра фільм "М + Ж": чаму экранізацыя не мае амаль ніякага дачынення да кнігі, у чым розніца тэатральнай пастаноўкі і кіно па кнізе і як гледачы часам зусім нечакана інтэрпрэтуюць убачанае;

19:40 - "ён заўсёды падманвае чаканні": як рэжысёр Аляксандр Баркар умее здзіўляць і адчувае падлеткавую аўдыторыю і як самі падлеткі ўспрымаюць герояў, вядомых ім са школьнага курсу літаратуры, у версіі рэжысёра-пастаноўшчыка;

25:30 - пра што можа атрымацца спектакль "Праўдзівая гісторыі Дзеда Мароза" і чаму гэтая пастаноўка ўсё ж такі чакаецца ў пераднавагодні перыяд;

27:20 - чаму пісьменнікі выкладваюць у адкрыты доступ кнігу, над якой зараз працуюць, якія водгукі па ёй атрымліваюць і як выкарыстоўваюць у працы крытычныя заўвагі чытачоў;

33:00 - аб прыкладзе кнігі "Сіямцы", у якой аўтарам з-за шквалу водгукаў прыйшлося змякчаць апісаную там сітуацыю (кніга, дарэчы, хутка выйдзе на беларускай мове);

38:50 - калі чакаць выданне новай кнігі і як аўтары збіраюцца адзначыць сваё "стагоддзе на дваіх".

Поўную версію гутаркі з пісьменнікамі Андрэем Жвалеўскім і Яўгеніяй Пастарнак глядзіце ў відэатрансляцыі.

Тэги:
Яўгенія Пастэрнак, Андрэй Жвалеўскі

Яшчэ відэа

  • Як прыгатаваць легендарны дэсерт Паўлава
    Последнее обновление: 17:58 24.08.2019
    17:58 24.08.2019

    Як прыгатаваць легендарны дэсерт "Паўлава"

    "Паўлава" - легендарны дэсерт новазеландскай кухні на аснове безэ, які назвалі ў гонар танцоркі. Лічыцца, што торт-безэ, начынены садавінай, з'явіўся ў выніку захаплення белай пачкам рускай балерыны. Як яго рыхтаваць, глядзіце на відэа Sputnik.

    4
  • Відэафакт: Грузінскі дом урачыста адкрылі ў Мінску
    Последнее обновление: 15:35 24.08.2019
    15:35 24.08.2019

    Відэафакт: "Грузінскі дом" урачыста адкрылі ў Мінску

    "Грузінскі дом" стане новай платформай для развіцця гандлёвых, эканамічных і культурных сувязяў паміж Беларуссю і Грузіяй. Як праходзіла ўрачыстая цырымонія адкрыцця, глядзіце на відэа Sputnik.

    6
  • Последнее обновление: 10:35 24.08.2019
    10:35 24.08.2019

    Пераможныя эстафеты Раўбічы-99, шкада, што не паўтарыць праз 20 гадоў

    У дні чэмпіянату свету па летнім біятлоне Sputnik працягвае успамінаць, як Раўбічы прымалі падобнае першынство ў 1999 годзе.

    4
  • Максімкаў: Шоу прысяжных засядацеляў - хто і за што вынесе прысуд?
    Последнее обновление: 08:55 24.08.2019
    08:55 24.08.2019

    Максімкаў: "Шоу прысяжных засядацеляў" - хто і за што вынесе прысуд?

    У гасцях на радыё Sputnik Беларусь - аўтар праекта "Шоу прысяжных засядацеляў", прадзюсар Уладзімір Максімкаў і выканаўцы галоўных роляў, актрыса ТЮГа Вікторыя Кадрова і заслужаны артыст РБ, акцёр тэатра Янкі Купалы Ігар Дзянісаў.

    6

Галоўныя тэмы