Відэа

Metallica спела "Группу крови" Цоя на канцэрце ў Лужніках

Падпісацца
Легендарны метал-гурт даў адзіны канцэрт у Расіі ў рамках сусветнага турнэ WorldWired Tour.

На канцэрце ў Лужніках Metallica выканала песню Віктара Цоя "Группа крови".

На відэа з канцэрту, якое выклалі ў сетку прыхільнікі гурта, прыкметна, што зала спачатку аслупянела ад нечаканасці, пачуўшы рускую мову з вуснаў вакаліста Джэймса Хэтфілда. Але пасля, калі зразумела, у чым справа, горача падтрымала выканаўцаў.

Metallica выступіла ў Маскве 21 ліпеня ў рамках свайго тура WorldWiredTour. Еўрапейскія канцэрты пачаліся з выступу ў Лісабоне 1 мая і пройдуць у дваццаці краінах.

Песня "Группа крови" ўпершыню была выкананая Віктарам Цоем 3 чэрвеня 1987 года на Пятым фестывалі ленінградскага рок-клуба.

Стужка навiн
0