09:53 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Відэа

А што вам перашкаджае стаць зоркай інтэрнэту? Адказваюць госці SputnikPro

Атрымаць кароткую спасылку
2310
© Sputnik / Сергей Пушкин

Майстар-клас для SMM- і SEO-спецыялістаў беларускіх СМІ праходзіць ў Мінску. Удзельнікі першага дня распавялі, якія хітрасці даведаліся для сваёй працы.

Паменш выкарыстоўваць хэштэг у сацсетках - такую падказку атрымала Алена Смірнова з факультэта журналістыкі БДУ падчас майстар-класа для SMM- і SEO-спецыялістаў беларускіх СМІ ў Мінску, які прайшоў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

"Мы пачулі пра ўсе сучасныя трэнды ў сацыяльных сетках на канкрэтных прыкладах. У прыватнасці, мы разабралі моцныя і слабыя бакі нашых старонак у сацыяльных сетках. Цікавы быў момант, наконт выкарыстання хэштэгаў. Спікер сказаў, што ён не заўсёды іх вітае, асабліва калі ёсць ключавыя слова ў самім тэксце", - патлумачыла яна.

Сустрэчу праводзіў у чацвер кіраўнік аддзела SMM- і SEO-прасоўвання ў міжнародным інфармацыйным агенцтве і радыё Sputnik Сяргей Салавей.

Яшчэ адна госця сустрэчы, прадстаўнік Нацыянальнага прэс-цэнтра Анастасія Чыстова прызналася, што спікер агучыў важныя рэчы, якія луналі ў паветры.

"На самой справе вельмі інфарматыўны майстар-клас. Агучаная нейкія думкі, якія лунаюць у паветры, і вы можаце здагадвацца пра іх, але ён сабраў, што называецца, гэта па крупінках і апрануў у словы. На самай справе хочацца прама цяпер пайсці на працу і пачаць адбудоўваць крыху інакш тое, што мы выкарыстоўвалі раней, датычна тэгаў, напрыклад, каб не адводзіць аўдыторыю са сваіх каналаў, і фатаграфій, фотабанкаў", - сказала яна.

Падзялілася сваімі ўражаннямі і ўдзельніца SputnikPro Вольга Святліцкая.

"Дзіўна дасведчаны, падкаваны, спікер, які выклікае прыхільнасць. Вельмі шмат карыснай інфармацыі распавёў аб вядзенні сацыяльных сетак, такіх прыкладных рэчаў, якія можна проста вярнуцца да сябе ў кабінет і пачаць ўкараняць. Па-іншаму паглядзела на сацыяльныя сеткі і на афармленне груп, супольнасцяў", - прызналася начальнік аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты "Медыцынскі веснік".

Удзельнікі майстар-класа распавялі, у чым яшчэ ён дапамог ім стаць лепш - іх адказы глядзіце на відэа.

Майстар-клас для прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў Беларусі пройдзе ў прэс-цэнтры Sputnik сёння, 26 ліпеня.

Тэги:
Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь, Мінск, SputnikPro

Яшчэ відэа

  • 1941. Першыя дні вайны: Sputnik Беларусь адкрывае фотавыставу
    Последнее обновление: 12:05 08.05.2021
    12:05 08.05.2021

    "1941. Першыя дні вайны": Sputnik Беларусь адкрывае фотавыставу

    Весткі аб пачатку вайны, першыя баі, мабілізацыя, адпраўка на фронт, зараджэнне партызанскага руху і многае іншае: для гэтай выставы мы выбралі лепшыя фота з архіваў агенцтва, датаваныя першымі днямі Вялікай Айчыннай.

    23
  • Экс-прэзідэнт Малдовы Дадон адкрыў помнік Солтысу ў Мінску – відэа
    Последнее обновление: 11:05 08.05.2021
    11:05 08.05.2021

    Экс-прэзідэнт Малдовы Дадон адкрыў помнік Солтысу ў Мінску – відэа

    Былы кіраўнік рэспублікі напярэдадні пабываў у гасцях у прэзідэнта Беларусі, а пасля прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка малдаўскаму воіну. Глядзіце на відэа кадры адкрыцця помніка.

    14
  • На вуліцы Мінска і абласных гарадоў выйдуць новыя электробусы – відэа
    Последнее обновление: 13:15 07.05.2021
    13:15 07.05.2021

    На вуліцы Мінска і абласных гарадоў выйдуць новыя электробусы – відэа

    Год таму доследны ўзор электробуса МАЗ прадэманстравалі прэзідэнту. Тады Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу вырабіць першыя 10 адзінак такой тэхнікі і паставіць у аўтапаркі краіны. Уласна, даручэнне сёння выканана. Глядзіце відэа Sputnik.

    11
  • Віртуозныя Стрыжы адзначаюць 30-годдзе – відэа
    Последнее обновление: 12:15 07.05.2021
    12:15 07.05.2021

    Віртуозныя "Стрыжы" адзначаюць 30-годдзе – відэа

    Паветраныя асы да знамянальнай даты асвоілі новы трук - "пятлю з выпушчанымі шасі і уключанымі фарамі". Глядзіце на відэа непаўторныя для сусветнай авіяцыі манёўры.

    9

Галоўныя тэмы