11:52 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Відэа

Ялфімаў: беларускі выбаршчык валодае здаровым палітычным інстынктам

Атрымаць кароткую спасылку
Парламенцкія выбары - 2019 (21)
5 0 0
© Sputnik

Пра перспектывы палітычнага ладу Беларусі гледачам Sputnik распавёў вядомы эксперт, гісторык Вадзім Ялфімаў.

Восень 2019 года ў Беларусі адзначыцца выбарамі ў Нацыянальны сход - 7 лістапада ў Савет рэспублікі, а 17 лістапада ў Палату прадстаўнікоў. Цэнтрвыбаркам ужо гатовы прыступіць да працы. Да 2 верасня неабходна сфармаваць акруговыя выбарчыя камісіі, а з 8 верасня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты парламента.

Ці патрэбна беларускаму грамадству трансфармацыя існуючай ўладнай мадэлі (дзе вырашальную ролю адыгрывае моцная прэзідэнцкая ўлада і выканаўчая вертыкаль), ці варта пашыраць функцыі парламента, якая будучыня чакае беларускія палітычныя партыі - тэмы гутаркі з госцем радыё Sputnik Беларусь, вядомым палітычным экспертам, тэлевядучым, дацэнтам факультэта журналістыкі БДУ Вадзімам Ялфімавым.

"Беларускі выбаршчык валодае здаровым палітычным інстынктам, яго на мякіне не падманеш. Ён успрыме і падтрымае нармальныя навацыі. Пры гэтым прэзідэнцкую вертыкаль ламаць нельга. Але акрамя вертыкалі павінна быць і гарызантальная апора палітычнай сістэмы ў выглядзе партый. Неабходная пераемнасць курсу як залог захавання беларускай дзяржавы , канструктыўнае развіццё і грамадскі кансэнсус", - разважае Ялфімаў.

Гутарку з гісторыкам, тэлевядучым, дацэнтам факультэта журналістыкі БДУ Вадзімам Ялфімавым глядзіце на Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (21)
Тэги:
Парламенцкія выбары, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы