18:05 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
© Sputnik / Сергей Пушкин

Касцёл пабудавалі католікі і праваслаўныя ў якасці падзякі Богу за спыненне эпідэміі чумы. Глядзіце на відэа, як вернікі адзначылі памятную падзею.

Каталіцкі Храм Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску адзначыў 155 гадоў са дня асвячэння.

У горадзе ён лічыцца адным з найстарэйшых. Храм будаваўся ў якасці падзякі Богу за тое, што завяршылася эпідэмія чумы. На будоўлі працавалі ўсе - і каталікі, і праваслаўныя, распавёў ксёндз-канонік Юрый Санько.

У гэты дзень вернікі таксама шануюць памяць каталіцкага святога Роха. Ён вядомы як заступнік горада і выратавальнік ад чумы.

Вернікі прачыталі малітву перад фігурай святога, затым адбылося ўрачыстае набажэнства. Для гасцей падрыхтавалі канцэрт і пачастункі.

Глядзіце на відэа моманты свята.

Тэги:
Касцёл Святога Роха, Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы