03:46 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19

Вырабілі постаць гістарычнага дзеяча з бронзы. Як ўсталёўвалі скульптуру аўтара трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага, глядзіце на відэа.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця помніка дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Льву Сапегу, які займае важнае месца ў гісторыі Беларусі, адбудзецца 1 верасня.

У гэтым годзе менавіта Слонім стаў пляцоўкай для святкавання Дня беларускага пісьменства. Жыццё Сапегі цесна звязана з невялікім горадам у Гродзенскай вобласці, таму што дзякуючы гетману ён атрымаў Магдэбургскае права.

Над скульптурай працаваў калектыў з трох аўтараў - Івана Місько, Уладзіміра Піпіна і Сяргея Логвіна. У адной руцэ ў Сапегі - гетманская булава, а ў другой - ліст збору законаў з Статута Вялікага Княства Літоўскага.

Тэги:
Помнікі, Слонім

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы