18:11 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
© Sputnik / Сергей Пушкин

"Грузінскі дом" стане новай платформай для развіцця гандлёвых, эканамічных і культурных сувязяў паміж Беларуссю і Грузіяй. Як праходзіла ўрачыстая цырымонія адкрыцця, глядзіце на відэа Sputnik.

"Грузінскі дом" урачыста адкрылі ў Мінску ў суботу. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел афіцыйныя асобы абедзвюх краін, прадстаўнікі дзелавых колаў, грузінскай дыяспары і дыпламатычнага корпуса.

"Мы пастараліся зрабіць у Мінску маленькую Грузію. Назва "Грузінскі дом", але гэта будзе домам для беларусаў, для мінчан, для гасцей Мінска, не толькі для грузінаў. Запрашаем сюды ўсіх!", - заявіў пасол Грузіі Валерый Кварацхелія.

Ён падкрэсліў, што гэта не звычайная крама ці рэстаран, гэта - культурны цэнтр Грузіі, дзе будуць праходзіць прэзентацыі і дэгустацыі. "Сюды можна прыйсці з пытаннямі пра Грузію, можна паглядзець фільмы грузінскія, даведацца пра грузінскія традыцыі. Я думаю, што мінчане ўпадабаюць гэты дом, гэты маленькі куток зямлі ў Мінску, і заўсёды будзе тут шматлюдна", - адзначыў дыпламат.

Па задумцы стваральнікаў, "Грузінскі дом" стане новай платформай для гандлёвых, эканамічных і культурных сувязяў паміж Беларуссю і Грузіяй. Тут пад адным дахам знаходзіцца музей віна, энотэка, а таксама ўнікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць гісторыю грузінскага вінаробства. У "грузінскі доме" таксама размешчаны выставачныя і прэзентацыйныя прасторы, магазін віна і натуральных грузінскіх прадуктаў, рэстаран і вінны склеп з пякарняй.

Тэги:
Мінск, Беларусь, Грузія

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы